200 распрацовак Акадэміі навук прадстаўлены на міжнароднай выставе "Белагра" ў Мінску

4 июня 2019
Па аб'ёме харчавання на душу насельніцтва Беларусь займае лідзіручыя пазіцыі сярод краін СНД і ўваходзіць у пяцёрку экспарцёраў малочнай прадукцыі. Гэта на палях міжнароднай выставы "Белагра" заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько. Наш АПК поўнасцю забяспечвае ўнутраныя патрэбнасці краіны, а таксама з'яўляецца экспартна арыентаванай вытворчасцю. Кантракты, заключаныя на выставе, штогод дасягаюць 80-100 млн долараў.

На выставе дэманструецца больш за 200 распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук. Гэта новыя селекцыі жывёл і раслін, лічбавае земляробства і інавацыйныя рашэнні для сельскагаспадарчай тэхнікі.