Жудасная аварыя ў Лагойскім раёне

15 мая 2017

Матацыкл напалам. Жудасная аварыя ў Лагойскім раёне. Байкер рухаўся па трасе і нечакана дарогу перагарадзіў легкавы аўтамабіль, які выязджаў з паркоўкі. 28-гадовы матацыкліст зрэагаваць на нечаканы манеўр не паспеў і ўрэзаўся ў машыну. Ад удару матацыкл разламіла напалам. Байкер атрымаў цяжкія траўмы, медыкі выратаваць яго не змаглі. У адносінах да вадзіцеля легкавой узбуджана крымінальная справа.