Высвятляюцца прычыны аварыі ў Стаўбцоўскім раёне

23 октября 2017

Вадзіцель Lada ў выхадны дзень рухаўся на Мінск і ўчыніў наезд на мужчыну. Мясцовы жыхар пераходзіў дарогу і каціў перад сабой веласіпед па-за пешаходным пераходам. Прычым святлоадбівальнымі элементамі быў пазначаны толькі веласіпед. Пешаход загінуў на месцы. Узбуджана крымінальная справа.

А ў Капыльскім раёне перакуліўся аўтамабіль Renault. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і дапусціў занос. Вадзіцель з цяжкімі траўмамі ў бальніцы, 12-гадовая пасажырка загінула. Рамянямі бяспекі яны прышпілены не былі. Узбуджана крымінальная справа.