Узгаранне ў кватэры на вуліцы Сяліцкага

23 июля 2019

Прычынай пажару ў Мінску стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Узгаранне здарылася ў кватэры на вуліцы Сяліцкага. Да прыбыцця ратавальнікаў балкон на першым паверсе быў поўнасцю ахоплены полымем. Пазней высветлілася, што агонь перакінуўся на балкон з пакоя. У выніку была пашкоджана маёмасць, аконная рама і балконны блок. Пацярпелых няма.