Падчас аварыі ў Барысаўскім раёне загінуў 22-гадовы вадзіцель

13 июня 2016

Трагедыя здарылася ля вёскі Зембін. Вадзіцель аўтамабіля «Таёта» не справіўся з кіраваннем, пасля чаго машына вылецела ў кювет і перакулілася. Ад траўмаў малады чалавек загінуў на месцы. Ён не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Па факце здарэння праводзяць праверку.