У Мінску праходзяць камп'ютарныя камандна-штабныя вучэнні аб'яднанай сістэмы СПА краін СНД

16 августа 2018

Рэгіянальная бяспека ў фармаце віртуальнай рэальнасці. У Мінску гэтымі днямі праходзяць камп'ютарныя камандна-штабныя вучэнні аб'яднанай сістэмы СПА краін СНД. Сярод асноўных мэтаў заняткаў - павышэнне эфектыўнасці баявога прымянення войскаў адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

Ігар Голуб, камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і Войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі:

"Асаблівасцю вучэнняў з'яўляецца наступнае: мы адпрацоўваем не толькі тэарэтычныя пытанні, камп'ютарнае мадэляванне маючых адбыцца баявых дзеянняў, камп'ютарнае мадэляванне ўдару, але мы адпрацоўваем практычную накіраванасць. Мы задзейнічалі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны нашай адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі, камандуючым якой я з'яўляюся".

У вучэннях задзейнічаныя экіпажы знішчальнікаў, транспартнай авіяцыі і штурмавікоў, а таксама практычна ўсе зенітна-ракетныя злучэнні і радыётэхнічныя часці.