У Віцебску затрымалі лжэміліцыянера

16 августа 2019

Ён зваўся праваахоўнікам, паказваючы бэйдж супрацоўніка ДАІ. Падазронага, а гэта 31-гадовы экс-супрацоўнік УУС, звольнілі з органаў 4 гады таму. Тады ён сфальсіфікаваў адміністрацыйны пратакол. Ахвярай новага злачынства стаў 19-гадовы выхадзец Віцебска. Пасля ўгаворванняў ілжэміліцыянера юнак перадаў 600 рублёў і 100 долараў нібы для экзаменацыйнай камісіі ў ДАІ. Гэтага ж пацярпелага былы міліцыянер угаварыў прадаць яму ў растэрміноўку машыну. Але грошы так і не вярнуў. Напярэдадні аферыст быў затрыманы. Следчы камітэт завёў дзве крымінальныя справы за падбухторванне да дачы хабару і махлярства.