У саміце ААН па клімаце ўдзельнічае беларуская дэлегацыя

23 сентября 2019

Даклад навукоўцаў аб глабальных змяненнях клімату  зноў прадракае катастрофу. Сёння ў Нью-Ёрку праходзіць  кліматычны саміт ААН. У ім бяруць удзел сусветныя лідары, а таксама члены ўрадаў, фінансавых колаў, прадстаўнікі бізнесу і СМІ. У мерапрыемстве ўдзельнічае і  беларуская дэлегацыя. Дыскусія ідзе  аб мерах па звядзенні да нуля выкідаў у атмасферу планеты вуглякіслага газу  да 2050 года.