У Вілейскім раёне загінуў вадзіцель-бяспраўнік

21 мая 2020
Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі ў Вілейскім раёне. На загараднай дарозе каля вёскі Вязынь загінуў вадзіцель аўтамабіля Ford. Машыну знайшлі ў полі. 29-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна не справіўся з кіраваннем, транспартны сродак выехаў за межы праезнай часткі і перакуліўся. Высветлілася, што вадзіцель не быў прышпілены рамянямі бяспекі, а раней пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за кіраванне ў нецвярозым стане і 13 разоў за парушэнне правіл прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.