У судзе ідзе допыт сведак па справе ў дачыненні да галоўнага рэдактара "Тут Бай Медыя"

12 февраля 2019

Разбор у дачыненні да галоўнага рэдактара "Тут Бай Медыя" Марыны Золатавай прасілі зрабіць закрытым, спасылаючыся на абарону інфармацыі, але суддзя адмовіў у гэтым. На працэсе прысутнічаюць журналісты, але ў зале забаронена фота- і відэаздымка. Крымінальная справа аб несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі БелТА пачалася сёння. Пракурор зачытала абвінавачанне Золатавай. У гэтыя хвіліны ідзе допыт сведак.