У вёсцы Станькава некалькі гадзін таму здарыўся выбух

23 марта 2018

Тэрміновая інфармацыя з Дзяржынскага раёна. У вёсцы Станькава некалькі гадзін таму здарыўся выбух, абваліўся будынак былой ваеннай часці. На месцы здарэння працуюць 13 адзінак тэхнікі МНС і кран, а таксама кінолагі. Вядома, што пацярпеў мужчына, які праходзіў побач, ён шпіталізаваны з траўмай нагі. Высвятляецца, ці ёсць іншыя пацярпелыя. Новая інфармацыя - у нашых наступных выпусках.