У Чавускім раёне сутыкнуліся тры легкавушкі і аўтобус - два чалавекі загінулі

27 ноября 2023

Складаныя ўмовы надвор'я па ўсёй краіне -  паніжэнне тэмпературы паветра, моцны снег, завея, на дарогах снежныя намеці, на асобных участках галалёдзіца і парывісты вецер. Сіноптыкі прагназуюць у найбліжэйшыя дні пагаршэнне надвор'я, а ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам улічваць дарожную сітуацыю.

ДТЗ у Чавускім раёне

Раніцай у Чавускім раёне сутыкнуліся тры легкавушкі і аўтобус - два чалавекі загінулі. На месцы аварыі яшчэ працуюць ДАІ, МНС, медыкі. Інспектары ДПС забяспечваюць бяспечны праезд. Паведамляецца, што пры выездзе за межы горада ў кірунку Чэрыкава вадзіцель Fiat не справілася з кіраваннем, аўтамабіль занесла, машына выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з рэйсавым  MAЗом. Вадзіцелі спадарожных Toyota і Lada не паспелі адрэагаваць і таксама сталі ўдзельнікамі ДТЗ. Дзве жанчыны - вадзіцель і пасажыр Fiat - загінулі.

У Магілёўскай вобласці ўведзены план "Надвор'е"

Нагадаем, вадзіцелям варта ўлічваць, што ў такое надвор'е пагаршаецца кіравальнасць, павялічваецца небяспека заносаў. Пры кіраванні варта быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.