Украіна адмяняе мыты на беларускія аўтобусы і грузавікі

8 декабря 2021
Украіна адмяніла спецмыты ў 35 % на імпарт аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі з Беларусі. Такое рашэнне было прынята Міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі краіны. Месяц таму завяршыўся разгляд іска дылераў беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў да камісіі аб адмене мыты. І суд пастанавіў адмяніць рашэнне аб увядзенні мыт. Яно дзейнічала з 16 красавіка.