У выніку аварыі на Мінскай кальцавой пацярпелі тры чалавекі

28 марта 2019

Аўтамабіль “сузукі” рухаўся па трэцяй паласе МКАД і з-за невыканання дыстанцыі здзейсніў наезд на “мерседэс”, што рухаўся наперадзе. Пасля сутыкнення “сузукі” адкінула ўправа, аўтамабіль трапіў у “фальксваген” і перакуліўся. У выніку ДТЗ дзве пасажыркі “фальксвагена” 28 і 24 гадоў, а таксама вадзіцель “сузукі” атрымалі траўмы рознай ступені цяжару і былі шпіталізаваныя. Акалічнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта.