У дачыненні да інспектара па Гродзенскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа

6 июня 2018

Сяргей Раўнейка ўзяты пад варту - яму прад'яўлена абвінавачанне. Пра гэта паведаміў Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк. Вядома, што ў дачыненні да інспектара па Гродзенскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа. Яму прад'яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Нагадаем, аб атрыманні хабару ў 200 тысяч долараў інспектарам па Гродзенскай вобласці стала вядома на мінулым тыдні. Паводле інфармацыі Камітэта дзяржбяспекі, Сяргей Раўнейка трапіў у поле зроку праваахоўнікаў больш за паўтара года таму: звярнулі ўвагу на яго дэкларацыі аб даходах. Гэта і стала падставай для правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Сёння ўказам Прэзідэнта Раўнейка вызвалены ад пасады за ўчынак, несумяшчальны са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.