Кампанія beCloud запусціла глабальны праект у Беларусі для дзяржорганаў

12 сентября 2017

Інфармацыя не на паперы або вінчэстары, а ў воблаку. Кампанія beCloud запусціла глабальны праект у Беларусі для дзяржорганаў. G-cloud адкрывае новыя перспектывы росту воблачнага рынку краіны. Гэта магчымасць больш як для пяці тысяч дзяржаўных устаноў захоўваць інфармацыю аддалена і бяспечна без грувасткага абсталявання і папер на паліцах.

Абаронены воблачны сэрвіс размешчаны на базе найбуйнейшага дата-цэнтра ва Усходняй Еўропе. За захаванасць звестак адказваюць сучасныя машыны і спецыялісты. Сёння ў воблаку ўжо працуюць падатковая служба і Міністэрства адукацыі. На новую платформу нядаўна перайшоў і Мінгарвыканкам.

Сяргей Паблагуеў, гендырэктар кампаніі "Беларускія воблачныя тэхналогіі": "Уявіце сабе, што ў вас раней была маленькая камунальная кватэрка, у якой вы рабілі рамонт, у якой былі месцы агульнага карыстання, а зараз у вас ёсць такі камфартабельны кандамініум. І вам не трэба турбавацца пра тое, як працуе інфраструктура, які зроблены рамонт, пра тое, чаму ваш разумны дом раптам перастаў працаваць. Пра гэта думае воблака".

Воблачныя рашэнні дапамогуць рэалізаваць сацыяльна значныя для краіны праекты - стварыць сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, кіравання энергетыкай, транспартам, аховай здароўя. Цалкам перавесці на воблака дзяржапарат плануецца ў наступным годзе.