У Минску праходзіць судовы разгляд па крымінальнай справе па факце смерці Аляксандра Коржыча

8 августа 2018

Мінскі абласны суд праводзіць судовы разгляд па крымінальнай справе па факце смерці Аляксандра Коржыча. Першае пасяджэнне праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна. На лаве падсудных трое вайскоўцаў навучальнага цэнтра ў Пячах. Ім высунутыя абвінавачанні адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Перавышэнне ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы - давядзенне да самазабойства", "Атрыманне хабару" і "Крадзеж". Абвінавачаным пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя 3 сяржантаў, якія сёння на лаве падсудных, да крымінальнай адказнасці былі прыцягнутыя яшчэ 12 фігурантаў. Аднак дачыненне да смерці вайскоўца не вызначана, таму гэтыя справы былі вылучаныя ў асобную вытворчасць.