Прагноз надвор'я на 21 мая

20 мая 2020
Гэтай ноччу надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным зона павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, раніцай і днём адчуецца ўплыў атмасферных франтоў. Ноччу 21 мая ў асобных раёнах рэспублікі чакаюцца замаразкі 0, -2°С. Заўтра днём  месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15/18 м/с.