У Мінску на праспекце Пераможцаў гарэў аўтамабіль

31 октября 2016
Падчас руху з-пад капота "форда" пайшоў дым. Вадзіцель аператыўна перастроіўся ў крайнюю правую паласу і спыніўся. У якасці папярэдняй версіі здарэння супрацоўнікі МНС разглядаюць кароткае замыканне электраправодкі. Многія аўтаўладальнікі не засталіся абыякавымі да пажару на дарозе і прапанавалі сваю дапамогу вадзіцелю "форда". Але стандартныя вогнетушыцелі не змаглі справіцца з пажарам - на месца экстранна прыбылІ ратавальнікі, якія і ліквідавалі полымя.