Сталі вядомыя падрабязнасці сутыкнення трамвая з "нісанам" на Лагойскім тракце

21 декабря 2018

Сёння ў Мінску рух трамваяў і тралейбусаў на некаторых маршрутах спыняўся праз аварыі - на Лагойскім тракце, у раёне вуліцы Чорнага і Сурганава.

Сталі вядомыя падрабязнасці сутыкнення трамвая з "нісанам" побач з Севастопальскім паркам на Лагойскім тракце. Пасажыры грамадскага транспарту не пацярпелі, у аўтамабіля выдрала дзверы, вадзіцель “нісана” шпіталяваны.