У Гомелі на катку з даху на людзей абрынуўся снег

10 марта 2018

У Гомелі з даху катка зваліўся снег. Паводле звестак МНС, пацярпелі 5 чалавек, у тым ліку двое дзяцей (7 і 11 гадоў).

Усе яны дастаўленыя ў бальніцу. Паводле інфармацыі медыкаў, жыццё ўсіх пацярпелых па-за небяспекай. У момант здарэння каток працаваў. Паводле слоў відавочцаў, да абвальвання на даху катка быў бачны тоўсты слой снегу. На месца здарэння аператыўна выехалі ратавальнікі. Супрацоўнікі МНС неадкладна арганізавалі работы па расчыстцы снегу: дадаткова былі прыцягнуты курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны, супрацоўнікі АМАП, РАУС і ДАІ. Прычына абвальвання ўстанаўліваецца. На дадзены момант пошукава-выратавальныя работы завершаны. Пад снегам і канструкцыямі, якія абваліліся, людзей не знойдзена. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй. Падрабязнасці па меры паступлення інфармацыі ў выпусках Агенцтва тэленавін.