44 абітурыенты набралі 100 балаў на ЦТ па грамадазнаўстве

11 июля 2020
Стабальнікі па грамадазнаўстве. Такіх сёлета 44 чалавекі. Летась іх было 15. Вынікі ўчора сталі даступныя ў асабістых кабінетах на сайце РІКВ. З зарэгістраваных на гэты прадмет не з'явіліся каля 7 % абітурыентаў. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш як 64 000 чалавек. Наступнае ЦТ - па гісторыі Беларусі - пройдзе заўтра.