У Брэсце вынеслі прысуд замежніку, які перавозіў праз мяжу буйную партыю наркотыкаў

27 ноября 2019
19 гадоў калоніі строгага рэжыму - гэта прысуд Брэсцкага раённага суда замежніку, які перавозіў праз мяжу буйную партыю псіхатропаў і наркотыкаў. 51-гадовы грамадзянін Украіны і Славакіі быў затрыманы 16 мая ў пункце пропуску "Дамачава" пры ўездзе ў Беларусь. Падчас агляду яго недарожніка пагранічнікі выявілі схованку з наркотыкамі. У газавым балоне былі схаваныя 70 кілаграмаў таблетак экстазі, а ў парогах аўтамабіля - больш за 12 кілаграмаў какаіну. Судовыя слуханні па крымінальнай справе працягваліся з 4 лістапада. У выніку суд пагадзіўся з меркаваннем папярэдняга следства. Мужчына прызнаны вінаватым у незаконным абарачэнні і перамяшчэнні праз мяжу наркотыкаў.