Глядзіце "Зроблена ў Беларусі". "Атлант"

14 августа 2015

Вытворчасць халадзільнікаў, якая ўдала суседнічае з вытворчасцю пральных машын, фактычна ўтварае тут кластар па вырабе складана-бытавой тэхнікі. Словы "спажывец", "персанал", "вопыт" і "камандны дух" сталі свайго роду карпаратыўнымі каштоўнасцямі гэтага прадпрыемства. Дзякуючы новым і адважным рашэнням сёння іх прадукцыя з простага прадмета побыту ператварылася ў частку інтэр'еру. Якім павінен быць галоўны захавальнік прадуктаў харчавання і калекцый магніцікаў? А таксама ўсе сакрэты зборкі лепшай сяброўкі хатніх гаспадынь. 

Глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы". Не прапусціце - "Зроблена ў Беларусі".