У Брэсце судзяць наркакур’ера

20 сентября 2018

Мужчына спрабаваў правезці праз беларускую мяжу амаль 100 кілаграмаў гашышу. 28-гадовага хлопца вінавацяць яшчэ і ў незаконным абарачэнні наркотыкаў. Яго затрымалі ў красавіку. Наркотыкі былі спрэсаваныя ў 12 брыкетаў і размешчаныя ў схованках мікрааўтобуса. Кантрабанду знайшла службовая аўчарка. Падсуднаму можа пагражаць да 20 гадоў пазбаўлення волі.