У Барысаве праваахоўнікі затрымалі гандляра метадонам

12 февраля 2015

Маладога чалавека  засталі знянацку падчас рэалізацыі псіхатропу. Наркадылерам аказаўся  раней судзімы  20-гадовы жыхар Барысава. А сярод яго кліентаў маладыя людзі з Мінска. За адзін грам асабліва небяспечнага псіхатропу гандляр прасіў сто долараў. Сам затрыманы таксама ўжываў наркотыкі. Зараз у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.