У Барысаве ад атручвання газам загінулі шэсць чалавек

28 января 2016

Пачнем з трагічнай навіны з Барысава. Учора там загінулі шэсць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, у пад'ездзе аднаго з дамоў адбылася ўцечка газу. Першымі знайшлі целы пажылых мужчыны і жанчыны. Пра тое, што здарылася, паведаміў іх сын. Пазней падчас пакватэрнага абыходу паверхам ніжэй былі выяўленыя целы яшчэ чатырох чалавек, у тым ліку двух непаўналетніх 10 і 17 гадоў. У гэтыя хвіліны на месцы здарэння працягваюць працаваць следчыя і эксперты. Адна з асноўных версій - няспраўнасць газавага абсталявання. Узбуджаная крымінальная справа па факце неналежнага выканання службовых абавязкаў службовымі асобамі мясцовай газавай службы. Як паведамляюць сведкі, напярэдадні трагедыі жыхары дома некалькі разоў выклікалі спецыялістаў па нумары 104, аднак тыя нібы не надалі значэння і належным чынам не адрэагавалі на звароты грамадзян.