У Барысаве на пажары загінуў мужчына

18 марта 2019

Адміністрацыйны будынак загарэўся  ўначы. Трох чалавек супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паспелі выратаваць. Прычына ўзгарання высвятляецца.

А ў Заслаўі пазбегнуць трагедыі дапамог пажарны апавяшчальнік. Узгаранне здарылася ў адной кватэры жылога дома. Дзякуючы сігналу гаспадары своечасова пакінулі жыллё - у момант пажару там знаходзілася сям'я, у тым ліку маленькія дзеці. Эвакуацыя суседзяў не спатрэбілася.