Праграму развіцця канкурэнцыі на сярэднетэрміновую перспектыву распрацуе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

14 февраля 2018

Сёлета праграму развіцця канкурэнцыі на сярэднетэрміновую перспектыву распрацуе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сёння пра гэта паведамілі на калегіі ведамства. Прычым дарожныя карты павінны з'явіцца для кожнай галіны. Так, спажыўцы змогуць мець выбар, а цэны будуць эканамічна абгрунтаванымі, асабліва ў прадпрыемстваў-дамінантаў на рынку. За мінулы год было разгледжана больш за 300 зваротаў аб парушэннях антыманапольнага заканадаўства.