У Бярэзінскім раёне пад колы цягача трапіў веласіпедыст

29 октября 2019

ДТЗ здарылася на аўтадарозе Мінск - Магілёў паблізу вёскі Васілеўшчына. Фура рухалася ў напрамку Мінска, а 64-гадовы веласіпедыст (мясцовы жыхар) ехаў па правым краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку. Мужчына не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Ён загінуў на месцы.