На аэрадроме "Баравая" праходзіць фестываль авіяцыйнага спорту

30 июля 2016

Аэрадром "Баравая", што пад Мінскам, стаў месцам, дзе сёння не толькі гаварылі #пранеба. Другі раз тут праходзіць фестываль авіяцыйнага спорту. Захапляльныя верталётныя гонкі і фігуры вышэйшага пілатажу. 40 парашутыстаў у чаканні магчымасці ўсталяваць новы нацыянальны рэкорд, а гледачы пад уражаннем ад майстэрства верталётчыкаў 4 краін. Спартыўная барацьба ў паветры і вострая канкурэнцыя на зямлі. Бо на коне выбары краіны-гаспадыні чэмпіянату свету па верталётным спорце 2018 года. Алена Гарэльчык з падрабязнасцямі (вiдэа).