Тэхагляд за хабар

18 ноября 2015

У Мінску затрыманы інжынер Белтэхагляду, які за допуск аўтамабіляў да руху браў дадатковыя грошы. Звярталіся да яго ўладальнікі няспраўных машын. Кошт паслугі складаў ад 300 тысяч да паўмільёна рублёў. Прайсці такім чынам тэхагляд можна было на розных станцыях: і ў сталiцы, і ў Мiнскiм раёне. Следчым пакуль дакладна вядома аб 30 такіх фактах. Але іх, мяркуецца, будзе значна больш.

Таццяна Беланог, афiцыйны прадстаўнiк УСК Беларусі па Мiнскай вобласцi:

"Падазронаму прад'яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабараў па 2 і 1 частках артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі. У дачыненні да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Падчас следства накладзены арышт на маёмасць на суму 100 мільёнаў рублёў".

Фіктыўныя сертыфікаты ўжо канфіскавалі. Усе 30 чалавек напiсалі заявы з пакаяннем, тым самым вызвалiлi сябе ад адказнасцi. Нагадаем, гэтымі днямі сталічная інспекцыя як раз праводзіць аперацыю «Тэхагляд».