Сын выкраў 7 тысяч долараў і 220 еўра з сейфа свайго бацькі

21 марта 2016

Незвычайны крадзеж у Мінску на завулку Казлова. 37-гадовы сын выкраў 7 тысяч долараў і 220 еўра з сейфа свайго бацькі. А папярэднічала гэтаму цікавая гісторыя. Пасля працяглых застолляў сына бацька ўзяўся за яго выхаванне. Мужчына закрыў хмельнага дэбашыра ў кватэры, каб той падумаў над сваімі паводзінамі. Але замест гэтага сын выкраў хатні сейф. А вось уцячы жулік вырашыў праз балкон - уваходныя дзверы былі зачыненыя.

За крадзеж бацька напісаў на свайго сына заяву ў міліцыю. Калі віна будзе даказаная, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.