Сёння раніцай на вуліцы Кіжаватава пад машыну трапіла 16-гадовая дзяўчына

3 февраля 2017

Яна пераходзіла дарогу па правілах. Аднак вадзіцель аўтамабіля Citroen своечасова не заўважыў на пераходзе пешахода і ўчыніў наезд. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелая шпіталізаваная. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

А вось ля сувораўскага вучылішча ў Мінску здарылася аварыя з лятальным канцом.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы вадзіцель аўтамабіля Porsche ехаў у напрамку вуліцы Багдановіча і наехаў на 52-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. З-за атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.