Судовы працэс аб карупцыі ў сферы аховы здароўя працягваецца

14 января 2019

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаліся допыты сведак. Напярэдадні стала вядома, што яўку з пакаяннем напісаў галоўны ўрач 12-й стаматалогіі Уладзімір Краўчонак. Ён паведаміў аб тым што даў хабар былому намесніку міністра аховы здароўя Ігару Ласіцкаму ў памеры 2 тысячы долараў. Зараз экс-чыноўнік знаходзіцца за кратамі. Абодва віну прызнаюць і заяўляюць, што пагасілі прычынены ўрон у поўным аб'ёме. Абодва падсудныя абвінавачваюцца ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў у закупках медабсталявання. Хабары складалі ад 300 рублёў да 15 тысяч еўра. Аб затрыманні Ласіцкага і Краўчонка аператыўнікамі КДБ стала вядома ў пачатку мінулага лета.