Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале прэстыжнага тэніснага турніру ў Штутгарце

26 апреля 2019

Прызавы фонд - амаль 900 тысяч долараў. У другім раўндзе  экс першая ракетка свету  атрымала валявую перамогу над чэшкай Каралінай Плішкавай. Саступіўшы ў першай партыі 4:6, у другой наша Віка была мацнейшай - 6:3. У трэцім сэце ўсё вырашыў адзін брэйк,  і яго зрабіла  Азаранка. Падачу апаненткі яна ўзяла пры ліку 5:4. Вынік жа - 6:4. Плішкава, дарэчы, чацвёртая ракетка свету, за беларускай зараз шэсцьдзесят першы радок. За выхад у паўфінал Вікторыя паспрачаецца з Анет Кантавейт  з Эстоніі. У абедзвюх асабістых сустрэчах перамагала беларуска. Матч пачнецца не раней  чым у 21:30. Турнір у Германіі транслюе тэлеканал "Беларусь 5".