Еўрапейская эканамічная камісія дала ацэнку экалогіі Беларусі

25 марта 2015

На працягу 10 дзён міжнародныя эксперты правяралі вынікі працы нашай краіны ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. 14 спецыялістаў выстаўлялі адзнаку па шматлікіх пунктах. Гэта і здароўе насельніцтва, і энергетыка, і кіраванне адходамі, лясная гаспадарка і іншае. Ад эколагаў наша краіна атрымала даволі высокія балы. Асаблівыя ўражанні эксперты атрымалі ад знаёмства з прыродай Беларусі.

Т’еры Лукас, спецыяліст ААН па пытаннях навакольнага асяроддзя і экатурызма: "У вашай краіны неверагодны ландшафт, у вас асаблівая культура і спадчына традыцый, напрыклад, у падрыхтоўцы нацыянальных страў. Усё гэта разам стварае ўнікальны почырк вашай нацыі. Вельмі шкада, што ў Заходняй Еўропе людзі яшчэ так мала ведаюць аб вашай краіне. Гэта цудоўнае месца як для адпачынку, так і для падарожжаў".

Ія Малкіна, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "Мы да гэтай місіі не тое што рыхтаваліся, мы яе чакалі, мы яе ініцыявалі. Вы ведаеце, гэта як добраахвотная сертыфікацыя. Мы даволі аб'ектыўна ацэньвалі вынікі, што дасягнулі ў апошнія 10 гадоў, і ў гэтай сітуацыі, я думаю, што мы не столькі хваляваліся, колькі мы жадалі б добра асвятліць нашы вынікі".

Еўрапейская эканамічная камісія ўжо трэці раз наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Дарэчы, апошні раз міжнародныя эксперты прыязджалі ў нашу краіну 10 гадоў таму.