Суд пачаў разгляд справы ў дачыненні намесніка міністра аховы здароўя і галоўурача паліклінікі

11 января 2019

Мінскі гарадскі суд пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні былых намміністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага і галоўдоктара 12-й гарадской стаматалагічнай паліклінікі Мінска Уладзіміра Краўчонка. Лосіцкі абвінавачваецца ў атрыманні хабару асобай, якая займае адказнае становішча, Уладзімір Краўчонак - у атрыманні хабару паўторна, у асабліва буйным памеры і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Абодва абвінавачваных прызналі віну. Былы намміністра знаходзіцца пад вартай. У дачыненні экс-галоўурача абраная мера спынення ў выглядзе хатняга арышту. І звязана гэта з тым, што Уладзімір Краўчонак заключыў дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве і выканаў яго ўмовы ў поўным аб'ёме. Пакрыў шкоду, выплаціўшы ўвесь пазапраўны прыбытак, і дапамог у расследаванні злачынстваў. Дададзім, што Уладзімір Краўчонак зараз працуе простым стаматолагам у адной з мінскіх паліклінік. Дарэчы, 4 студзеня Мінгарсуд правёў папярэдняе судовае пасяджэнне па гэтай крымінальнай справе. І тады ў зале прысутнічаў толькі адзін Краўчонак. Сёння на працэсе - абодва ўдзельнікі. Ігара Ласіцкага прывезлі пад канвоем, і ён знаходзіцца за кратамі, а Уладзімір Краўчонак прыйшоў сам.