Сродкі індывідуальнай абароны ад пасольства Беларусі ў Кітаі перадалі РНПЦ дзіцячай анкалогіі

15 мая 2020
Сродкі індывідуальнай абароны, якія паступілі ў Савет Рэспублікі ад пасольства Беларусі ў Кітаі, сёння перадалі Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Сенатары курыруюць гэтую медустанову, і гэта ўжо трэцяе наведванне РНПЦ.

Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Мы прывезлі медыцынскія маскі для дзяцей, якія набытыя супрацоўнікамі беларускага пасольства ў Кітаі. Па даручэнні старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай сенатары курыруюць гэтую медыцынскую ўстанову. Мы праводзім розныя акцыі, дапамагаем цэнтру рознымі спосабамі, каб камфорт, утульнасць і прафесійнае лячэнне дапамагалі маленькім пацыентам".

Віктар Лісковіч таксама адзначыў, што ў цэлым медыкі сістэмна падыходзяць да аказання дапамогі ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі, у тым ліку з каранавіруснай інфекцыяй, выпрацаваная этапнасць аказання медыцынскай дапамогі дадзенай катэгорыі хворых.