Страшнае ДТЗ на трасе Мінск - Гомель у Пухавіцкім раёне

15 июня 2015

Каля васьмі гадзін вечара легкавы аўтамабіль “Пежо” выехаў на сустрэчную паласу і на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў два аўтамабілі. У выніку моцнага лабавога ўдару машыну адкінула за абочыну. У адной з дзвюх машын, якія прынялі на сябе ўдар, знаходзілася маладая сям’я з трыма дзецьмі. Бацькі з двухгадовым хлопчыкам і трохмесячнай дзяўчынкай шпіталізаваныя з моцнымі траўмамі. Трэцяе дзіця, дзяўчынку 2015 года нараджэння, выратаваць не ўдалося. Паводле папярэдніх звестак, “Пежо” вынесла на сустрэчную паласу праз зімовыя шыпаваныя шыны, якія страцілі счапленне з асфальтам падчас моцнага дажджу.