Акцыя Увага - дзеці!

25 августа 2014

Апошні тыдзень канікул у беларускіх школьнікаў. І вадзіцеляў краіны просяць быць больш уважлівымі на дарогах. З гэтага дня і да 5 верасня падчас акцыі ДАІ Увага - дзеці! рэкамендуецца выязджаць на дарогу днём з уключаным блізкім або габарытным святлом фар. Інспектары таксама правядуць спецыяльныя рэйды для прафілактыкі парушэння правіл дарожнага руху.