Сутыкненне маршруткі і аўтобуса ў Мінску

20 ноября 2018

7 чалавек траўміраваны. Вадзіцель маршруткі на вуліцы Матусевіча не паспеў затармазіць і ўрэзаўся ў аўтобус, які рухаўся ў спадарожным напрамку. ДАІ высвятляе акалічнасці здарэння. Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу хуткай меддапамогі. Трое прайшлі абследаванне і адпушчаны з нязначнымі траўмамі, двое шпіталізаваныя.

А на вуліцы Лабанка на стаянцы сёння раніцай згарэў аўтамабіль. Агонь хутка ахапіў легкавы "форд". Ліквідаваць пажар змаглі толькі ратавальнікі.

Пашкоджана і яшчэ адна машына - "Лексус", яна была прыпаркаваная побач. Ніхто не пацярпеў. Прычыны высвятляюцца.