На этапе Кубка свету па біятлоне сёння дзве гонкі праследавання

4 марта 2017

На сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў Пхенчхане сёння дзве гонкі праследавання. У 12:35 пачнуць спаборнічаць жанчыны. Першай на дыстанцыю з беларусак выйдзе Ірына Крыўко. У яе 19-ы нумар. Лідар каманды - Дар'я Домрачава адправіцца следам, 20-ай. Надзея Скардзіна - пад 22-ім нумарам. У 14:20 стартуюць мужчыны ў гонцы праследавання. Тут перажываем за Сяргея Бачарнікава, ён у стартавым пратаколе 30-ты. Максім Верабей 33-гі, Уладзімір Чапелін 34-ты. Прамыя трансляцыі - на "Беларусь 5".