Адразу дзве сур'ёзныя аварыі адбыліся ў сталіцы і Мінскай вобласці

22 декабря 2016

У Стаўбцоўскім раёне недалёка ад вёскі Пруды на скрыжаванні вадзіцель УАЗа  не саступіў дарогу грузавіку. У выніку машыны сутыкнуліся. Вадзіцель мікрааўтобуса загінуў на месцы. Па факту ДТЗ узбуджана крымінальная справа. А ў Мінску под колы легкавога аўтамабіля трапіў пажылы мужчына. Аварыя адбылася на Дачным праездзе. Пенсіянер у цёмны час сутак ішоў да прыпынку грамадскага транспарту па праезнай частцы  і не быў абазначаны флікерамі. Вадзіцель “сітраена” не заўважыў пешахода і дапусціў наезд. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы. Усе акалічнасці аварыі зараз высвятляюць следчыя.