Спецыялісты высвятляюць прычыны пажару ў сталіцы па вуліцы Русіянава

31 марта 2017

12 чалавек эвакуіравалі, двое з якіх дзеці. Узгаранне адбылося ў памяшканні на другім паверсе шматпавярхоўкі. Супрацоўнікі МНС з полымя выратавалі мужчыну. З атручэннем і апёкамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны. Больш пацярпелых няма. Адны з магчымых версій пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і кароткае замыканне электраправодкі.