Стан 3 жанчын, што атруціліся ў Барысаве, застаецца цяжкім

16 октября 2017

Найбліжэйшы месяц яны правядуць у сталічнай бальніцы хуткай дапамогі. Яшчэ 2 пацярпелыя застаюцца пад назіраннем урачоў у Барысаўскай цэнтральнай бальніцы. Іх стан стабільна сярэдні. Паводле папярэдняй інфармацыі, работніцы мясцовай фірмы па вытворчасці рыбнай прадукцыі выпілі вадкасць для ачысткі посуду, пераблытаўшы яе з алкагольным напоем. Гэта прывяло да апёкаў унутраных органаў.

Андрэй Богдан, загадчык аддзялення Рэспубліканскага таксікалагічнага цэнтра бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска: "3 пацыенткі, якія пераведзены ў РТЦ, знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе яны ўскладнены апёкамі ратаглоткі, стрававода і страўніка і першасным крывацёкам. Праводзіцца лячэнне ў поўным аб'ёме, ускладненняў, што пагражаюць жыццю, на дадзены момант няма, але можа паўтарыцца крывацёк, таму яны будуць знаходзіцца ў рэанімацыі да стабілізацыі стану".

Узрост пацыентак, якія знаходзяцца ў бальніцы хуткай дапамогі, - 23, 34 і 46 гадоў. Дзвюм іншым у Барысаве па 52 гады.