Значны арсенал нямецкай арміі часоў вайны знайшла міліцыя ў Гомельскім раёне

13 марта 2020
Спачатку праваахоўнікі натрапілі толькі на некалькі снарадаў каля вёскі Шарпілаўка. Аднак пры далейшым абследаванні лесу сапёры выявілі тысячы боепрыпасаў, якія належалі калісьці нямецка-фашысцкім войскам.

І як адзначылі ў ГУБАЗ, маніторынг Гомельскага рэгіёна даў добры вынік. Яшчэ адну стаянку салдат вермахта аператыўнікі выявілі ў лесе Хойніцкага раёна. Усяго 29 боепрыпасаў. У Брагінскім раёне снарад у лесе знайшоў сельскі жыхар. А ўжо сапёры пасля знайшлі яшчэ два артылерыйскія снарады і супрацьтанкавую міну. Агульная маса выяўленых боепрыпасаў у трацілавым эквіваленце склала каля 35 кілаграмаў.