Актыўнае раставанне снегу адбіваецца на паводкавай сітуацыі

16 апреля 2013

Больш за 530 падворкаў  і 38 жылых дамоў падтоплена ў Гомельскай вобласці за мінулыя суткі. Адрэзанымі вадой ад аўтамабільных зносін застаюцца 4 вёскі Петрыкаўскага раёна. Тут дзейнічае кругласутачны пост МНС. Паводле  ацэнак спецыялістаў, пад'ём узроўню вады на рацэ Прыпяць будзе працягвацца яшчэ 3-4 дні. А вось разводдзе на дзвюх іншых найбуйнейшых рэках рэгіёну -  Дняпры і Сожы - яшчэ наперадзе. Вялікая вада зараз на падыходзе да Жлобіна і Гомеля.