Снежнае надвор'е і сёння ўскладняе сітуацыю на дарогах

18 января 2018

Два чалавекі пацярпелі ў выніку ДТЗ, якое здарылася раніцай пад Мінскам. Жанчына-вадзіцель "сітраэна" не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу, дзе ўрэзалася ў "рэно". Абодва вадзіцелі атрымалі траўмы.

Яшчэ адна аварыя з удзелам аўтамабіля "сітраэна" здарылася каля Заслаўя. Жанчына-вадзіцель не ўлічыла ўмовы надвор'я, у выніку легкавушку занесла і аўтамабіль перакуліўся ў кювет. Ніхто не пацярпеў.

Інспектары ДАІ нагадваюць, што ў такое надвор'е вадзіцелям лепш адмовіцца ад рэзкіх манеўраў на дарозе і вытрымліваць большую дыстанцыю.