Мурманская вобласць Расіі зацікаўлена ў набыцці новых кар'ерных самазвалаў БелАЗ

9 июня 2018

Гэта сёння ў Жодзіне заявілі прадстаўнікі расійскага рэгіёна. Там працуюць больш за дзве сотні такіх машын з Беларусі. Ёсць планы па аднаўленні прамысловага аўтапарку. Госці з Мурманска змаглі не толькі азнаёміцца з асаблівасцямі развіцця жодзінскага завода, але і правесці тэст-драйв самага вялікага ў свеце кар'ернага самазвала на 450 тон.

Дэлегацыя Мурманскай вобласці наведае і такіх сталічных машынабудаўнікоў, як МТЗ, МАЗ і Белкамунмаш.